Lyrics

«Strala»
Ляцела страла дай удоль сяла,
Убіла страла добра молайца!

Ляцела стряла дай ўздож сяла,
Ой-лі, ой лёлі, дай ўздоўж сяла.
Убіла стряла добра молайца,
Ой-лі, ой лёлі, добра молайца.
Па тым молайцу, плакаць некаму,
Ой-лі, ой лёлі, плакаць некаму.

Прыляталі яго сёстры-ластушкі,
Ой-лі, ой лёлі, сёстры ластушкі.
Першая села на галовачцы,
Ой-лі, ой лёлі, на галовачцы.
Другая села ў белых ножачках,
Ой-лі, ой лёлі, ў белых ножачках.
Трэццяя села на шыром сэрцэ,
Ой-лі, ой лёлі, на шыром сэрцэ.

Што й галовачка – той сястра яго,
Ой-лі, ой лёлі , то сястра яго.
У белых ножачках – то жанка яго,
Ой-лі, ой лёлі, то жанка яго.
На шыром сэрцэ – то мамка яго,
Ой-лі, ой лёлі, то мамка яго.

(народны/А.Грахоўская)

“РБ” (“Раскідай, божэ…”)
Раскідай, божэ,бацьковы копы по коло(су),
Раскідай, божэ,бацьковы копы по коло(су),
Што ён раскідаў маю косаньку по плечах,
Што ён раскідаў маю косаньку по плечах, по волосу, раскідаў.

Ай на гары-то каласіцца жыто,
Ай на гары-то каласіцца жыто.

Ой валы мае палавенькія, чаго ж вы не гарэце,
Летанькі ж мае маладзецкія, чаго ж вы марна йдзеце.
Ой коні мае дый вараныя, дый ж жалезныя путы,
Ой каб жа не ты, люба дзеўчына, то не быў бы я тута.
Ой валы мае палавенькія, чаго ж вы не гарэце,
Летанькі ж мае маладзецкія, чаго ж вы марна йдзеце.
… палавенькія . не гарыце летанькі маладзецкі, марна йдзеце.

Дробны пташачкі невялічкія, што й на прысцежак скачуць –
Дурна дзеўчына неразумная, што па молайцу плача.
– А не я плачу, а не я тужу, самі слёзанькі льюцца,
Ад міленькага лісточкі ня йдуць, ад нялюбага шлюцца.
Ой узыйдзі-узыйдзі ясны месячык, як млыновае кола,
Перагавары люба дзяўчына да мяне адно слова.
… узыйдзі-узыйдзі месячык , як кола … любая дзеўчына

Ай на гары-то каласіцца жыто,
Ай на гары-то каласіцца жыто.

(народны/А.Грахоўская)

“Чырвоная каліна”
Чырвоная каліна, ой,
Чырвоная каліна,
На куста нахілена.

На куста нахілена, ой
На куста нахілена,
Дзе дзяўчына гуляла.

Дзе дзяўчына гуляла, ой
Дзе дзяўчына гуляла,
Цвет каліну ламала.

Цвет каліну ламала, ой
Цвет каліну ламала,
Да й лічанька раўняла.

Гой-лі, чырвона каліна,
Гой-лі, гуляла дзяўчына,
Гой-лі, лічэнька раўняла,
Гой-лі, косаньку часала .
Гой-лі, каліну ламаці,
Гой-лі, красачцы спадаці,
Гой-лі, слязьмі заліваці,
Але буду я скакаці!
….
– Ці ж я буду такая, ой
Ці ж я буду такая,
Як каліна жаркая?

– Будзеш, донечка, будзеш, ой
Будзеш донечка будзеш,
Пакуль у мяне будзеш.

А як пойдзеш ад мяне, ой
А як пойдзеш ад мяне,
Спадзе красачка з цябе.

Спадзе з каліны раса, ой
Спадзе з каліны раса,
З цябе, донечка, краса.

Свякроў нявехну лае, ой
Свякроў нявехну лае,
Паваду пасылае.

– Я па воду не пайду, ой
Я па воду не пайду,
Бо я броду не знайду.

Няпоўна вядро брала, ой
Няпоўна вядро брала,
Слёзкамі далівала.

Чырвоная каліна, ой,
Чырвоная каліна,
На куста нахілена.

Гой-лі, чырвона каліна,
Гой-лі, гуляла дзяўчына,
Гой-лі, лічэнька раўняла,
Гой-лі, косаньку часала .
Гой-лі, каліну ламаці,
Гой-лі, красачцы спадаці,
Гой-лі, слязьмі заліваці,
Але буду я скакаці!
….
Буду я скакаці, танцы граці,
Буду я скакаці, танцаваць, іграці!

(народны/А.Грахоўская)

“Ой, пад гаем”

Ой, пад гаем зеляненькім
Рвала дзеўка лён драбненькі.
Брала-брала, прыбірала,
Пры дарозе тонка слала.

На гарэ лён,
На гарэ лён, белы кужаль, кужаленькі.
Не з кім табе,
Не з кім табе лён ірваці, лёг ірваці.

З свёкрам стаці,
З свёкрам стаці лянок браці, лянок браці,
Ой не бранне, ой не бранне гараванне, гараванне.

З свякровай стаці,
З свякровай стаць лянок браці, лянок браці,
Ой не бранне, ой не бранне гараванне, гараванне.

З залоўкай стаці,
З залоўкай стаць лянок браці, лянок браці,
Ой не бранне, ой не бранне гараванне, гараванне.

З мілым стаці,
З мілым стаці лянок браці, лянок браці,
Ой да бранне, ой да бранне мілаванне, мілаванне.

Ой, пад гаем зеляненькім
Рвала дзеўка лён драбненькі.
Брала-брала, прыбірала,
Пры дарозе тонка слала.

(народны/А.Грахоўская)

“Кумаванне”
Ой, дзве кумы куміліся,
Кумулячкі мае.
Ой, дзве кумы куміліся,
Кумулячкі…

Дзе бяроза вянок завівае,
Там тваю душу з маёй касою,
Ды заплятае.
Месяцам убірае, зорамі здабляе,
Месяцам убірае, зорамі здабляе.

У зялёны луг збіраліся,
Вяночкі завіваць. У зялёны луг збіраліся,
Вяночкі …

Дзе бяроза вянок завівае,
Там тваю душу з маёй касою,
Ды заплятае.
Месяцам убірае, зорамі здабляе,
Месяцам убірае, зорамі здабляе.

Ой, дзве кумы куміліся,
Кумулячкі мае.
Ой, дзве кумы куміліся,
Кумулячкі…

(народны/А.Грахоўская)

“Там, за гарой” (веснавы мікс)
Там, за гарой,
там, за гарой за камяной

Вол бушуе, вол бушуе,
Вол бушуе вясну чуе, воран крача – сыра хочу
Воран крача – сыра хоча, дзеўка плача -замуж хоча.
Не бушуй волік пойдзеш у поле, пойдзеш у поле наарэшся,
Не плач дзеўка замуж пойдзеш, замуж пойдзеш нажывешся.

Ой, вясна- вясеначка, дзе твая красеначка,
Ай, на вулку не выходзе танок не выводзе.

Ой, чырачка-пташачка, не залетай далечко
Не залетай далечко, не занось майго венчыка
Бо мой венчык барвенчык, бо ён ужо мне патрэбчык.
Ой, чырачка-пташачка, не залетай далечко

Весна дзе бувала, у лесе зімавала,
Што ты там рабіла, дзе вясна бувала.
Гарод гарадзіла, красачкі садзіла,
вяночкі круціла -а!

Вясна-красна што ты нам прынесла,прынесла,
З карабоў жыта выгрэбла, выгрэбла, выгрэбла,
Ды венічкам вымела, вымела, вымела.

Благаславі Божа, вясну клікаць!
Зіму праважаць, лета дажыдаці!
Вылеці сіза галка, вынесь ключы,
Замкні халодну зіму, адмкні лета!
Благаславі, Благаславі Божа!

Весна дзе бувала, у лесе зімавала,
Што ты там рабіла, дзе вясна бувала.
Гарод гарадзіла, красачкі садзіла,
вяночкі круціла -а!

Гэй! Вясна-красна! Што прынясла?
Ой прынясла радасці,
Гэй! Вясенначка! Развесялі
Ўсе вулачкі, прыталачкі, Гэй!
Вясна! Красна! Вясенначка!

(народны)

BY CRY
Калі сэрца ў грудзях заглынаецца стучыць,
Калі вецер з валасоў выткаў тоненькую ніць,
Ты адчуеш моц зямлі, неба веліч убачыш ты,
Ты адчуеш моц зямлі, тут дзяды твае жылі!

Благаславі Божа, Прячаста Мацерь,
Благаславі Божа наш адзіны край!

Не крычы,
Не енчы,
Не маўчы,
А пой!
Гукам вечным
Супыні адстой!
З раба божага,
З галавы, з горла, з ліца,
З рук, ног, нутра…
Прысьвятое грай –
BY CRY!
Сьвятое грай, прысьвятое!
BY CRY – Сьвятое грай, прысьвятое!
BY CRY – Сьвятое грай!!!

(Віктар Старухін, Марыя Сазонава)

“Душа-яліна”
Хай гарыць душа мая, яліна,
Ветрамі разорваная песня твая.
Бессаромна крыкамі надарвана –
Дыхай! Цягні!
У далёкі крывы шлях ісці!

А-і-яй! Неба, ты мяне чакай!
Разаллюся яварам, туманамі.
А-і-яй! Сон травы з мяне збірай
Лёгкімі, цёплымі ранамі!
Мамачка мая, ты золыта-золыта
Не аддавай мяне ты сёлета.
Я некранутая дыхала, дыхаю,
У горачы-роспачы маю душу.
Сонцам залітае, небам амытае
Маё каханне.
Не замутнёная, не абгарэлая
Доля мая.

(сл. А.Грахоўская/народныя)

“Наша прызнанне”

Ад гоману бароў, ад крыку журавоў

Уздымаецца журба ў неба тужліва.

У неба жураўліна, аксамітна-сіня.

Чутна роспач дня ў небе тужлівым,

Чутна горыч дня ў небе журлівым

Сёлетнім днём час мінае забыццём

Няма куды дзецца, няма нам месца.

Самотныя крокі. Блытаем дарогі.

Самотныя танцы. Няма куды падацца.

Сёлетнім днём міне горыч забыццём

Нам знойдзецца месца,

Вытрымае сэрца.

Наша прызнанне не мае спачування

Да нашых жаданняў, хваляванняў

 

Паляцелі водблескам света,

Ляцелі  ўпоперак  леты,

Ляцелі ў чыстае неба свой

Крык, пакідаючы ў вырай.

 

Носім у сабе мы свет

І ня важна загінем,ці не.

Не літуем мы не сябе,

Нікога з любых, ды родных.

Упарта і проста ідзем наперад,

Хай гоніць нехта.

Хваліць, хай хлусіць,

Хай ганіць.

Мы йдзем наперад.

Наша прызнанне не мае

Да нашых сэрц спачування,

Да нашых цёмных жаданняў,

Да нашых светлых чаканняў.

Вакол усё цёмна, але

Не  ўсё роўна, бо мы

Мы йдзем упарта наперад!

 

Носім у сабе свет і ня важна згінем, не

Мы ўпарта йдзем наперад, хай жа нам ня вераць.

Не літуем сябе, ні блізкіх, ні родных,

Хай нехта нас хваліць, хлусіць, ганіць,маніць.

Наша прызнанне не мае спачування

Да нашых жаданняў, хваляванняў.

Навакол усё цёмна, але ці не ўсё роўна

Ідзем мы за зоркай, хай нам і горка! 

(сл. А.Грахоўская/Я.Райніс)

“Пустазелле”

Узыходзiць з падзямелля.

Мае назву – Пустазелле.

Не кахаюць гэта смецце,

Iрвуць i топчуць ва усiм свеце.

Пустазелле

Марыць пра вяселле.

Цягнецца да сонца.

Рыдае бясконца.

Тут карысныя раслiны.

Людзi дзеля iх гнуць спiны.

Шнар псуе пейзаж зусiм,

Жыць перашкаджае ўсiм.

Дожджык капае на градку.

Палiвае зямлю матку,

Каб былi шчаслiвы дзецi -

Усе раслiны на планеце!

 (Сяргей Стэц)

 

 

 

Комментарии закрыты.